- 1
- Песьня. Псальма Давідава.
- 2
- Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
- 3
- Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
- 4
- Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
- 5
- бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
- 6
- Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
- 7
- каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
- 8
- Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
- 9
- Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
- 10
- Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
- 11
- Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
- 12
- Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
- 13
- Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая - марнота.
- 14
- З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
|