- 1
- Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
- 2
- Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
- 3
- Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
- 4
- Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
- 5
- тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"
- 6
- Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
- 7
- Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
- 8
- Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
- 9
- Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.
|