- 1
- Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
- 2
- Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.
- 3
- Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.
- 4
- У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.
- 5
- Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.
- 6
- Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.
- 7
- Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.
- 8
- Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.
- 9
- Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.
- 10
- Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.
|