- 1
- Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
- 2
- Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
- 3
- ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
- 4
- Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
- 5
- Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
- 6
- прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
- 7
- з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
- 8
- каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
- 9
- няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!
|