- 1
- Алілуя. Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава - з народу іншапляменнага,
- 2
- Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль - валоданьнем Ягоным.
- 3
- Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.
- 4
- Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.
- 5
- Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?
- 6
- Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?
- 7
- Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,
- 8
- Які ператварае скалу ў возера вады і камень - у крыніцу вады.
- 9
- Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
- 10
- Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?
- 11
- Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.
- 12
- А іхнія ідалы - срэбра і золата, творы рук чалавечых.
- 13
- Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
- 14
- ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;
- 15
- ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.
- 16
- Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.
- 17
- Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.
- 18
- Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.
- 19
- Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.
- 20
- Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;
- 21
- дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.
- 22
- Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,
- 23
- дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.
- 24
- Неба - неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
- 25
- Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,
- 26
- а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.
|