- 1
- Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
- 2
- прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
- 3
- Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
- 4
- Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
- 5
- Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
- 6
- Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
- 7
- Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
- 8
- Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.
- 9
- Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.
|