- 1
- Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
- 2
- Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.
- 3
- Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
- 4
- Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
- 5
- Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
- 6
- Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
- 7
- О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
- 8
- Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
- 9
- Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
- 10
- у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
|