- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
- 2
- Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
- 3
- Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
- 4
- Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
- 5
- Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
- 6
- Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
- 7
- Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.
|