- 1
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- 2
- Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?
- 3
- Дакуль буду вагацца ў душы маёй, скруху ў сэрцы маім насіцьму штодзённа? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?
- 4
- Глянь, пачуй мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі мне вочы, каб не заснуў я сном сьмерці;
- 5
- хай ня скажа мой вораг: "Я адолеў яго". Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.
- 6
- А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.
|