- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
- 2
- Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
- 3
- Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
- 4
- ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
- 5
- Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.
- 6
- Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.
- 7
- Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
- 8
- Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.
|