- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
- 2
- Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, -
- 3
- Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
- 4
- куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
- 5
- Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
- 6
- Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
- 7
- Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!
- 8
- Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: "Мір табе!"
- 9
- Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.
|