- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -
- 2
- калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, -
- 3
- дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
- 4
- воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
- 5
- прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
- 6
- Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
- 7
- Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
- 8
- Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
|