1
Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
2
Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".
3
Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
4
Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
5
Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
6
Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.