- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
- 2
- Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
- 3
- Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
- 4
- так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
- 5
- Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
- 6
- Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
|