- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:
- 2
- шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.
- 3
- На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.
- 4
- Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.
- 5
- Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.
- 6
- Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,
- 7
- якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;
- 8
- і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!
|