- 1
- Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
- 2
- Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
- 3
- Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, - Госпадзе! хто ўстоіць?
- 4
- Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
- 5
- Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
- 6
- Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта - раніцы, болей, чым варта - раніцы.
- 7
- Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
- 8
- і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.
|