- 1
- Песьня ўзыходжаньня. Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:
- 2
- як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;
- 3
- "не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;
- 4
- ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
- 5
- пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава".
- 6
- Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.
- 7
- Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.
- 8
- Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.
- 9
- Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
- 10
- Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.
- 11
- Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
- 12
- Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім".
- 13
- Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
- 14
- "Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.
- 15
- Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;
- 16
- сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.
- 17
- Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
- 18
- Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны".
|