1
Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2
Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
3
яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
4
яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
5
Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
6
Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
7
Я сказаў Госпаду: Ты: Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
8
Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
9
Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.
10
Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
11
Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
12
Чалавек злаязыкі хай ня ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
13
Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.
14
Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.