1
Псальма Давідава. Госпадзе! Хто можа быць у жытле Тваім? хто можа жыць на сьвятой гары Тваёй?
2
Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім;
3
хто не паклёпнічае языком сваім, хто ня робіць блізкаму шкоды і ня прымае наганы суседу;
4
той, хто пагарджае злачынцам, але славіць богабаязных; хто прысягае, хай хоць ліхому, і ня здраджвае;
5
хто срэбра сваё на ліхву не здае, і ня купляецца супроць невінаватага. Хто робіць так, не пахісьнецца ніколі.