- 1
- Хвала Давідава. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
- 2
- Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.
- 3
- Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
- 4
- Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
- 5
- Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
- 7
- Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
- 8
- Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
- 9
- Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.
- 10
- Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
- 11
- хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
- 12
- каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.
- 13
- Царства Тваё - царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё - ва ўсе роды.
- 14
- Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.
- 15
- Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;
- 16
- адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.
- 17
- Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.
- 18
- Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.
- 19
- Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.
- 20
- Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.
- 21
- Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.
|