- 1
- Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.
- 2
- Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.
- 3
- Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
- 4
- Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
- 5
- Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
- 6
- Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
- 7
- творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
- 8
- Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
- 9
- Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.
- 10
- Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.
|