- 1
- Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала.
- 2
- Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
- 3
- Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
- 4
- Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
- 5
- Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
- 6
- Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
- 7
- Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
- 8
- Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
- 9
- дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.
- 10
- Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
- 11
- дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.
|