- 1
- Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
- 2
- бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
- 3
- сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
- 4
- пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
- 5
- дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
- 6
- кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
- 7
- Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
- 8
- Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
- 9
- Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.
|