- 1
- Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
- 2
- Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
- 3
- Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
- 4
- Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
- 5
- Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
- 6
- паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
- 7
- Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
- 8
- вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
- 9
- горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
- 10
- зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
- 11
- цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
- 12
- хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
- 13
- хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
- 14
- Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.
|