- 1
- Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
- 2
- Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
- 3
- Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
- 4
- бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
- 5
- Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
- 6
- Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
- 7
- каб помсьціць народам, караць плямёны,
- 8
- закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,
- 9
- чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.
|