- 1
- Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
- 2
- Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
- 3
- Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
- 4
- Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
- 5
- Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
- 6
- Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.
|