- 1
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- 2
- Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.
- 3
- Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.
- 4
- Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.
- 5
- Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.
- 6
- Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.
- 7
- Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,
- 8
- бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.
- 9
- Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.
- 10
- У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.
- 11
- Ты вынішчыш плод іхні - спасярод сыноў чалавечых,
- 12
- бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,
- 13
- Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.
- 14
- Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.
|