- 1
- Псальма Давідава. Гасподзь - Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
- 2
- Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
- 3
- Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
- 4
- Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне.
- 5
- Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
- 6
- Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.
|