1
Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
2
бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
3
Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
4
Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
5
той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
6
Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
7
Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
8
Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
9
Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
10
Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы.