- 1
- Псальма Давідава пры абнаўленьні дома.
- 2
- Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.
- 3
- Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў.
- 4
- Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю і ажывіў мяне, каб я ня сышоў у магілу.
- 5
- Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, слаўце памяць сьвятыні Ягонай,
- 6
- бо на хвіліну гнеў Ягоны, на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае: увечары пачынаецца плач, а на раніцу - радасьць.
- 7
- І я казаў у дабрадзействе маім: "не пахіснуся вавек".
- 8
- Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе,Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся:
- 9
- Тады Цябе, Госпадзе, я клікаў, і Госпада майго я маліў:
- 10
- "якая карысьць у крыві маёй, калі я сыду ў магілу? ці ж будзе тло маё Цябе славіць? ці будзе ўзьвяшчаць Тваю праўду?
- 11
- пачуй, Госпадзе, і памілуй мяне, Госпадзе! будзь мне памочнікам".
- 12
- І Ты скаргі мае абярнуў у радасьць, вярэту маю зьняў зь мяне і аперазаў мяне весялосьцю,
- 13
- хай славіць Цябе душа мая і хай не змаўкае. Госпадзе Божа мой! буду славіць Цябе вечна.
|