- 1
- Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.
- 2
- Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!
- 3
- Шмат каторыя кажуць душы маёй: "Няма яму ў Богу ратунку!"
- 4
- Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.
- 5
- Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.
- 6
- Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.
- 7
- І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.
- 8
- Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.
- 9
- Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.
|