- 1
- Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
- 2
- дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
- 3
- Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
- 4
- бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.
- 5
- Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: "вызнаю Госпаду злачынствы мае"; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
- 6
- За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
- 7
- Ты - маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня.
- 8
- "Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою".
- 9
- "Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
- 10
- Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
- 11
- Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.
|