- 1
- Псальма Давідава. Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
- 2
- Услаўляйце Госпада арфамі, сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры;
- 3
- новую песьню сьпявайце Яму; зладжана пойце Яму, з ускліцаньнем,
- 4
- бо слова Гасподняе - шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.
- 5
- Ён любіць праўду і суд; Гасподняю міласьцю зямля поўніцца.
- 6
- Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных - усе сілы нябесныя.
- 7
- Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.
- 8
- Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,
- 9
- бо сказаў Ён - і сталася; Ён загадаў - і зьявілася.
- 10
- Гасподзь разбурае рады язычнікаў; зьнішчае намыслы народаў.
- 11
- А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага - з роду ў род.
- 12
- Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог, - племя, якое Ён выбраў у спадчыну Сабе.
- 13
- Гасподзь паглядае зь нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;
- 14
- з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:
- 15
- Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхнім дзеям.
- 16
- Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла.
- 17
- Ненадзейны конь для ратаваньня, ня вызваліць сілай вялікай сваёю.
- 18
- Вось, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, і хто спадзяецца на літасьць Ягоную,
- 19
- што Ён душу іхнюю ўратуе ад сьмерці і ў час галодны накорміць іх.
- 20
- Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша;
- 21
- Ім радуецца сэрца наша, бо на сьвятое імя Ягонае мы спадзяваліся.
- 22
- Хай будзе ласка Твая, Госпадзе, з намі, мы так на Цябе надзею ўскладаем.
|