- 1
- Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
- 2
- Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
- 3
- Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
- 4
- Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
- 5
- Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
- 6
- Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
- 7
- Вось убогі паклікаў, - і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
- 8
- Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, - і іх вызваляе.
- 9
- Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
- 10
- Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
- 11
- Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
- 12
- Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
- 13
- Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
- 14
- Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
- 15
- Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
- 16
- Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Ягоныя - на скаргу іхнюю.
- 17
- А аблічча Гасподняе - супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
- 18
- Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
- 19
- Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам - уратуе.
- 20
- Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
- 21
- Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!
- 22
- Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
- 23
- Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.
|