1
Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
2
Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
3
Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
4
Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
5
У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
6
Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
7
Многія кажуць: "Хто нам пакажа дабро?" Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
8
Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
9
Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.