- 1
- Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.
- 2
- Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
- 3
- бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю;
- 4
- скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
- 5
- выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
- 6
- Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
- 7
- Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
- 8
- бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
- 9
- Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
- 10
- сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.
|