- 1
- Песьня. Псальма сыноў Карэевых.
- 2
- Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
- 3
- Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.
- 4
- Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:
- 5
- бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;
- 6
- убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:
- 7
- агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;
- 8
- усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.
- 9
- Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна.
- 10
- Разважалі мы, Божа, пра добрасьць Тваю пасярод храма Твайго.
- 11
- Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая да краю зямлі; правіца Твая поўная праўды.
- 12
- Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі юдэйскія дзеля судоў Тваіх, Госпадзе.
- 13
- Атачэце Сіён, і абступеце яго; палічэце ягоныя вежы;
- 14
- Зьвярнеце сэрца ваша на ўмацаваньні ягоныя; разгледзьце будынкі ягоныя, каб расказаць пакаленьню наступнаму,
- 15
- бо гэты Бог ёсьць Бог наш на векі вечныя; Ён будзе павадыром нам да самае сьмерці.
|