- 1
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава,
- 2
- калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.
- 3
- Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!
- 4
- Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне:
- 5
- бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною.
- 6
- Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім.
- 7
- Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне.
- 8
- Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць.
- 9
- Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся.
- 10
- Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.
- 11
- Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае.
- 12
- Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне.
- 13
- Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.
- 14
- Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.
- 15
- Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.
- 16
- Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.
- 17
- Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:
- 18
- бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.
- 19
- Ахвяра Богу - дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.
- 20
- Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.
- 21
- Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
|