- 1
- Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
- 2
- калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: "ці ня ў вас хаваецца Давід?"
- 3
- Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
- 4
- Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
- 5
- бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
- 6
- Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
- 7
- Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
- 8
- Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
- 9
- бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.
|