- 1
- Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
- 2
- Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
- 3
- Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
- 4
- і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?
- 5
- Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
- 6
- бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
- 7
- Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
- 8
- Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
- 9
- Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
- 10
- пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
- 11
- хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашыны будуць; хай вернуцца - і пасаромеюцца імгненна.
|