- 1
- Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
- 2
- Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
- 3
- ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
- 4
- бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
- 5
- Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
- 6
- бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
- 7
- Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,
- 8
- няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
- 9
- І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.
|