- 1
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- 2
- Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.
- 3
- Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,
- 4
- якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой - слова зьедлівае,
- 5
- каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.
- 6
- Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?
- 7
- Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.
- 8
- Але Бог паб]е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.
- 9
- Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.
- 10
- І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.
- 11
- А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!
|