- 1
- Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.
- 2
- Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,
- 3
- каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
- 4
- Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
- 5
- Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
- 6
- Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
- 7
- Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
- 8
- Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.
|