1
Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.
2
Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.
3
"Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.
4
Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе".
5
Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,
6
не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,
7
бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;
8
а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;
9
бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
10
А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.
11
Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.