- 1
- Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
- 2
- Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
- 3
- Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
- 4
- трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
- 5
- бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
- 6
- Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
- 7
- "Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў".
- 8
- У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.
- 9
- Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
- 10
- Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.
- 11
- Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх".
- 12
- Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
- 13
- таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
- 14
- О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
- 15
- Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
- 16
- ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
- 17
- я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.
|