- 1
- Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
- 2
- дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
- 3
- Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
- 4
- вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
- 5
- Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
- 6
- Я сказаў: вы - багі, і сыны Ўсявышняга - усе вы;
- 7
- але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
- 8
- Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.
|