- 1
- Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
- 2
- Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;
- 3
- беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,
- 4
- гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
- 5
- Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.
- 6
- Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
- 7
- Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?
- 8
- Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
- 9
- Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
- 10
- Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
- 11
- Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;
- 12
- зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
- 13
- і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;
- 14
- прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.
|