- 1
- Малітва Майсея, чалавека Божага.
- 2
- Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
- 3
- Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.
- 4
- Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
- 5
- Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
- 6
- Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
- 7
- бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
- 8
- Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
- 9
- Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.
- 10
- Дзён гадоў нашых - семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара - праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.
- 11
- Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?
- 12
- Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.
- 13
- Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,
- 14
- раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
- 15
- Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.
- 16
- Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх - слава Твая;
- 17
- і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
|