- 1
- Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
- 2
- кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!
- 3
- Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;
- 4
- пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная.
- 5
- Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,
- 6
- ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.
- 7
- Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:
- 8
- толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.
- 9
- Бо сказаў Ты: Гасподзь - надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;
- 10
- ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;
- 11
- бо анёлам Сваім наказвае пра цябе - ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,
- 12
- і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;
- 13
- на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.
- 14
- "За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
- 15
- Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;
- 16
- даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё".
|