- 1
- Псальма. Песьня на дзень суботні.
- 2
- Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,
- 3
- абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,
- 4
- на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.
- 5
- Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.
- 6
- Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
- 7
- Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
- 8
- Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, -
- 9
- Ты, Госпадзе, высокі векавечна!
- 10
- Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
- 11
- а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;
- 12
- і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
- 13
- Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
- 14
- Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;
- 15
- яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,
- 16
- каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды
|